Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЕUobserver: Чакаецца, што амбасадары ЭЗ вернуцца ў Беларусь у бліжэйшыя дні


Чакаецца, што паслы ЭЗ вернуцца ў Беларусь «у бліжэйшыя некалькі дзён». Пра гэта паведамляе 16 красавіка брусэльскі сайт ЕUobserver.

Цяпер у Менску не засталося ніводнага амбасадара краін Эўразьвязу. Усе кіраўнікі пасольстваў пакінулі Беларусь у канцы лютага — пачатку сакавіка пасьля дыпляматычнага канфлікту паміж Менскам і Брусэлем. Канфлікт разгарэўся пасьля рашэньня Рады міністраў ЭЗ пашырыць візавыя і эканамічныя санкцыі супраць пэўных прыватных асобаў і прадпрыемстваў Беларусі, а беларускія ўлады ў адказ рэкамэндавалі кіраўніку прадстаўніцтва ЭЗ і амбасадару Польшчы выехаць у свае краіны для кансультацыяў. У знак салідарнасьці зь Беларусі зьехалі ўсе эўрапейскія амбасадары, перадае БелаПАН.

30 сакавіка ЕUobserver паведаміў, што паслы ЭЗ усё разам вернуцца ў Беларусь неўзабаве пасьля каталіцкага Вялікадня, «калі Аляксандар Лукашэнка за гэты час ня зробіць якіх-небудзь рэзкіх крокаў».

У мінулыя выходныя з турмаў былі вызваленыя экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і сябра ягонай каманды Зьміцер Бандарэнка. Паводле праваабаронцаў, у зьняволеньні застаюцца яшчэ 13 палітвязьняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG