Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыю прыбылі міжнародныя назіральнікі


Дамаск, 15 красавіка 2012
Дамаск, 15 красавіка 2012

У Сырыі сёньня адбыліся жорсткія сутыкненьні паміж рэгулярнымі войскамі і ўзброенай апазыцыяй у паўночнай правінцыі Ідліб паблізу турэцкай мяжы.

Урадавыя сілы чарговы раз абстралялі горад Хомс у спробе ўсталяваць кантроль над некалькімі кварталамі гораду, якія знаходзяцца ў руках праціўнікаў рэжыму прэзыдэнта Башара Асада.

Напярэдадні ў Сырыю прыбыла першая група міжнародных назіральнікаў для правядзеньня маніторынгу замірэньня паміж урадавымі войскамі і ўзброенай апазыцыяй. Днямі Рада бясьпекі ААН аднагалосна прыняла рэзалюцыю аб адпраўцы ў Сырыю 30 няўзброеных назіральнікаў.

Сёньня ў Маскву прыбывае дэлегацыя адной з апазыцыйных сырыйскіх арганізацый - Нацыянальнага каардынацыйнага камітэту. Яна правядзе перамовы з кіраўніцтвам міністэрства замежных спраў РФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG