Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: дыялёг магчымы толькі за сталом перамоваў


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

У Менску разьлічваюць на разуменьне Эўразьвязам неабходнасьці выбудоўваньня канструктыўнага дыялёгу за сталом перамоваў.

«Мы хацелі б спадзявацца, што гэтыя заявы адлюстроўваюць разуменьне, якое нараджаецца, што рэальны кампраміс і дыялёг магчымы толькі за сталом перамоваў у спакойнай, уважлівай і канструктыўнай абстаноўцы», — заявіў Інтэрфаксу начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Так ён пракамэнтаваў заявы вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ Кэтрын Эштан і шэрагу міністраў замежных спраў краін ЭЗ пасьля вызваленьня Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі.

«Узаемапаважлівы дыялёг, як усім вядома,прынцыповая пазыцыя беларускага боку», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі. Вельмі важна, заявіў Савіных, каб «заявы, якія прагучалі былі трансфармаваны ў практычныя справы. Менавіта ў гэтым выпадку мы зможам рэалізаваць працэс дээскаляцыі ў нашых стасунках», — адзначыў Савіных.

Камэнтуючы заявы прадстаўнікоў ЭЗ, Савіных зьвярнуў увагу на яшчэ адзін немалаважны момант. «Усе працэсы ў Беларусі ажыцьцяўляюцца ў строгай адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам, тут ня можа быць якога-небудзь падладжваньня пад зьнешняе ўзьдзеяньне. Хутчэй наадварот, зьнешні ціск можа
толькі затармазіць разьвіцьцё сытуацыі», — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG