Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія вітае вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі


Брытанскі міністар па справах Эўропы Дэвід Лідынгтан прывітаў вызваленьне экс- кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і кіраўніка яго перадвыбарчага штаба Зьмітра Бандарэнкі.

«Я адчуў глыбокую палёгку, калі даведаўся аб вызваленьні экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і кіраўніка яго выбарчага штаба Дзьмітрыя Бандарэнкі», — заявіў Лідынгтан, нагадаўшы, што «Вялікабрытанія неадступна заклікала да іх вызваленьня, ад моманту іх затрыманьня ў сьнежні 2010 года».

Брытанскі міністар выказаў заклапочанасьць лёсам палітычнага актывіста Сяргея Каваленкі, які толькі што спыніў трохмесячную галадоўку, лідэра Маладога фронту
Зьмітра Дашкевіча, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. «Я шчыра спадзяюся, што вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі азначае пачатак вырашэньня сытуацыі з палітычнымі зьняволенымі, якая выклікала такія сур’ёзныя праблемы ў стасунках паміж
Беларусьсю і Эўразьвязам», — цытуе Лідынгтана Інтэрфакс.

Брытанскі міністар заявіў, што «ЭЗ і Беларусь зьяўляюцца суседзямі і толькі выйграюць ад трывалых ўзаемаадносін, заснаваных на агульных эўрапейскіх каштоўнасьцях» і адзначыў гатоўнасьць уступіць у дыялёг зь Беларусьсю. «Аднак у аснове гэтага дыялёгу павінны ляжаць эўрапейскія каштоўнасьці», — дадаў Лідынгтан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG