Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ вітае вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі


Вярхоўная прадстаўніца «ЭЗ Кэтрын Эштан
Вярхоўная прадстаўніца «ЭЗ Кэтрын Эштан

Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ Кэтрын Эштан выступіла сёньня з нагоды вызваленьня ў Беларусі палітвязьняў Андрэя Саньнікава і Дзьмітрыя Бандарэнкі з наступнай заявай:

«Я вітаю навіну, што былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў разам зь яго галоўным памагатым па кампаніі Дзьмітрыем Бандарэнкам змогуць вярнуцца да сваіх сямей і сяброў.

Андрэй Саннікаў і Дзьмітрый Бандарэнка зьяўляюцца выбітнымі сымбалямі ў сувязі зь іх бясстомнай працай і адданасьцю дзеля дэмакратычнай і эўрапейскай Беларусі. Яны былі асуджаныя з палітычных матываў летась у траўні пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году, на якіх Саньнікаў вылучаўся кандыдатам.

Я заклікаю ўлады Беларусі вызваліць зараз без усялякіх папярэдніх умоў усіх астатніх палітычных вязьняў і зьліквідаваць усе абмежаваньні на іхныя грамадзянскія і палітычныя правы. Гэта, безумоўна дадало б магчымасьцяў для прагрэсу ў паляпшэньні дачыненьняў паміж ЭЗ і Беларусьсю.», – падкрэсьліла прадстаўніца ЭЗ.

Эўракамісар у пытаньні пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле, у сваю чаргу, падкрэсьліў, што вызваленьня двух палітвязьняў недастаткова для паляпшэньня эўрапейска-беларускіх дачыненьняў.

"Вызваленьне спадара Саньнікава і спадара Бандарэнкі гэта - базавы першы крок, якога варта было чакаць, асабліва ў сытуацыі, калі ачольнік дзяржавы паабяцаў памілаваць тых, хто аб гэтым папрасіў. Хаця асабіста я мяркую, што гэта – супраць прынцыпаў сучаснай Эўропы і парушае чалавечую годнасьць - змушаць людзей прызнавацца ў тым, чаго яны ніколі не рабілі, у той час, як іх адзінае злачынства было ў тым, што яны выказвалі сваё меркаваньне. ЭЗ неаднаразова падкрэсьліваў, што ўсе палітвязьні павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя, і толькі тады мы можам уважаць аб нармалізацыі дачыненьняў зь Менскам. Вызваленьне спадара Саньнікава і спадара Бандарэнкі адбылося ў гэтым кантэксьце, і, адпаведна, зьяўляецца першым крокам з тых, што павінны быць учыненыя за гэтым".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG