Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марылюіза Бэк: “Незалежна ад радасьці наша памяць ня мусіць быць кароткай”


Марылюіза Бэк

Марылюіза Бэк

Пра гэта ў сувязі з апошнімі весткамі зь Беларусі, што паступілі ў Бэрлін, заявіла дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк.

Што тычыцца вызваленьня кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, то гэта вестка прынесла “вялікую палёгку, бо на працягу ўсяго яго турэмнага зьняволеньня меліся вялікія хваляваньні пра яго стан і жыцьцё ўвогуле”.

Нямецкая парлямэнтарка пры гэтым заўважыла, што вызваленьне палітыка падаецца дыктатарам як “памілаваньне” ў сувязі з прашэньнем Саньнікава і нібыта прызнаньнем ім уласнай віны. Такім чынам апанэнтаў рэжыму спрабуюць дыскрэдытаваць і выключыць з палітычнага жыцьця.

Марылюіза Бэк пры гэтым адзначыла, што памілаваньне абвешчанае ўсяго праз чатыры тыдні пасьля скандальнага загаду аб расстрэлах двух маладых беларусаў, чыя віна з гледзішча прававых крытэраў не даказаная.

“Застаецца спадзявацца, што незалежна ад радасьці ў сувязі з вызваленьнем памяць заходніх дэмакратаў ня будзе кароткай”, гаворыцца ў заяве дэпутаткі Бундэстагу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG