Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступныя ядзерныя перамовы зь Іранам адбудуцца 23 траўня ў Багдадзе


Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ Кэтрын Эштан і кіраўнік Рады бясьпекі Ірану Саід Джалілі ў Стамбуле перад перамовамі, 14 красавіка 2012

Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ Кэтрын Эштан і кіраўнік Рады бясьпекі Ірану Саід Джалілі ў Стамбуле перад перамовамі, 14 красавіка 2012

ЭЗ лічыць сёньняшнія перамовы ў Стамбуле «канструктыўнымі»

Як паведаміла заходнім агенцтвам крыніца, блізкая да іранскай дэлегацыі, узбагачаны да трох з паловай адсоткаў уран Іран гатовы абменьваць на паліўныя стрыжні, вырабленыя ў Расеі і Францыі, а узбагачаны да 20 адсоткаў ўран – Тэгеран хоча сам перапрацоўваць у паліва, пад кантролем Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі.

У Стамбуле прадстаўнікі пяці пастаянных членаў Рады Бясьпекі ААН і Нямеччыны зноў спрабуюць дамагчыся мірнага вырашэньня канфліктнай сытуацыі вакол іранскай ядзернай праграмы.

Раней у суботу кіраўнік дэлегацый шасьці дзяржаў – прадстаўнік ЭЗ Майкл Ман заявіў, што цяперашнія перамовы «цалкам адрозьніваюцца» ад папярэдніх, студзеньскіх, што завяршыліся безвынікова.

Ачольніца замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан, прамаўляючы па выніках перамоваў у Стамбуле, назвала сустрэчу прадуктыўнай і паведаміла, што наступная мае адбыцца 23 траўня ў сталіцы Іраку Багдадзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG