Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы патрабуюць перагляду ўсіх спраў за Плошчу


Міжнародная місія па назіраньні за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі выступіла з заявай з нагоды вызваленьня Саньнікава.

Місія “вітае доўгачаканае вызваленьне былога кандыдата ў прэзыдэнты
Беларусі Андрэя Саньнікава і адзначае, што гэты вымушаны крок беларускіх уладаў стаў вынікам скаардынаванага міжнароднага ціску, і таму гэтае вызваленьне ня
варта разглядаць як падставу для яго паслабленьня”.

Місія “працягвае лічыць усе прысуды, вынесеныя па крымінальных справах аб
падзеях 19 сьнежня 2010 года, палітычна матываванымі, зыходзячы з
аргумэнтаў, выкладзеных у Мэмарандуме Камітэта міжнароднага кантролю за
сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі ад 4 траўня 2011 г.

Місія “выказвае занепакоенасьць лёсам іншых беларускіх
апазыцыйных палітыкаў, грамадзянскіх актывістаў і праваабаронцаў, у
дачыненьні да якіх былі вынесеныя палітычна матываваныя прысуды і
якія на дадзены момант працягваюць знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі”.

Зыходзячы з гэтага, Міжнародная назіральная місія “патрабуе ад уладаў Беларусі старанна і неадкладна расьследаваць вартыя даверу паведамленьні аб прымяненьні да Андрэя Саньнікава катаваньняў і іншага жорсткага, бесчалавечнага, зьневажаючага чалавечую годнасьць абыходжаньня; рэкамэндуе дзяржавам-удзельніцам АБСЭ, а таксама грамадзянскім арганізацыям і групам патрабаваць перагляду спраў усіх асоб, асуджаных па справах аб падзеях 19 снежня 2010 года, і іншых незаконна асуджаных асоб з поўным захаваньнем міжнародна-прававых гарантый права на справядлівае
судовае разбіральніцтва”.
XS
SM
MD
LG