Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія сацдэмакраты салідарныя з астраханскім галадоўнікам


Алег Шэін (на заднім пляне — Аляксей Навальны)
Алег Шэін (на заднім пляне — Аляксей Навальны)

Намесьнік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі зь Берасьця ў адкрытым лісьце выказаў салідарнасьць з галадаючым на знак пратэсту супраць фальшаваньня выбараў апазыцыйным кандыдатам у мэры Астрахані Алегам Шэіным.

У лісьце Ігар Маслоўскі піша: «Я ня буду прасіць цябе адмовіцца ад сваіх прынцыпаў. Я выказваю салідарнасьць з тваёй барацьбой за справядлівасьць. На жаль, такія мэтады часам застаюцца ў нашых краінах адной з крайніх формаў пратэсту».

Спадар Маслоўскі піша, што беларускія сацыл-дэмакраты «усім сэрцам і душой разам з табой і тваімі братамі і сёстрамі па барацьбе».

Ігар Маслоўскі
Ігар Маслоўскі
«Тым ня меней, я прашу цябе берагчы сваё здароўе дзеля разьвіцьця нашых каштоўнасьцяў: свабоды, справядлівасьці і салідарнасьці».

Спадар Маслоўскі апавёў карэспандэнту «Свабоды», што асабіста знаёмы з Алегам Шэіным і ведае яго як прынцыповага і годнага палітыка.

Былы кандыдат на пасаду мэра ад «Справядлівай Расеі» Алег Шэін 16 сакавіка абвясьціў галадоўку за адмену вынікаў выбараў, якія лічыць сфальсыфікаванымі. Паводле афіцыйных выніках галасавання мэрам Астрахані абраны прадстаўнік «Адзінай Расеі» Міхаіл Сталяроў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG