Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ЧС-2014 і інструмэнтар дыктатараў»


Нягледзячы на паведамленьні пра тое, што пытаньне адносна пераносу месца чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ўнесенае на разгляд ў парадак дня сёлетняга кангрэсу МФХ у траўні ў Хэльсынкі, шэраг фінскіх аглядальнікаў з сумневам ставяцца да прыняцьця падобнага рашэньня.

Міжнародная ды нацыянальныя хакейныя фэдэрацыі традыцыйна лічацца аднымі з самых кансэрватыўных спартовых арганізацыяў. Словы: «спорт — не палітыка» апошнім часам усё часьцей гучаць з боку высокіх хакейных чыноўнікаў. Як правіла раздаюцца яны ў адказ на патрабаваньні многіх заходніх палітыкаў і праваабаронцаў пазбавіць рэжым Лукашэнкі права праводзіць ЧС у Менску.

Як піша фінскі аглядальнік Хану Пурола, нацыянальны хакейны зьвяз краіны ня ёсьць у гэтым сэнсе выключэньнем, а таму наўрад ці яго кіраўніку і віцэ-прэзыдэнту МФХ Калерва Кумола ды іншым хакейным інсайдэрам будзе лёгка пачаць тэму аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на маючым адбыцца кангрэсе. Тым больш, што за беларускія клюбы апошнім часам выступалі і працягваюць выступаюць вядомыя заходнія, у тым ліку і фінскія хакеісты, а цяперашнім галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі ёсьць фін Кары Хэйкіля.

Паводле журналіста, атрымліваючы добрыя грошы ад Беларусі, легіянэры становяцца добрым інструмэнтам у руках беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі для праслаўленьня свайго рэжыму. Самі ж легіянэры ў размовах з журналістамі пра свае кантракты заўсёды кажуць, што «палітыка — гэта ня іх справа»
Чэмпіянат далі не Лукашэнку, а пасьпяховай беларускай хакейнай зборнай.

Па сутнасьці гэтак сама, толькі іншымі словамі, сфармуляваў напярэдадні сваю пазыцыю адносна пераносу ЧС у Менску і Калерва Кумола, які неаднойчы бываў у беларускай сталіцы і заўсёды адзначаў высокі ўзровень арганізацыі тутэйшых хакейных турніраў: «Чэмпіянат далі не Лукашэнку, а пасьпяховай беларускай хакейнай зборнай. МФХ, ухваліўшы правядзеньне першынства ў Менску, думала, перш за ўсё, пра беларускі хакей».

Паводле аўтара артыкулу, Лукашэнка далёка не адзіны аўтарытарны кіраўнік, які выкарыстоўвае спорт, у тым ліку фінскі хакей, у мэтах піяру свайму рэжыму. На гэтым тыдні ў спартовых колах Фінляндыі шмат разоў усплывала імя чалавека, імя якога мала хто зь фінаў можа вымавіць або напісаць. Размова ідзе пра прэзыдэнта Туркмэністана Гурбангулы Бердымухамедава. Падобна свайму сябру, беларускаму самадзержцу, ён вырашыў культываваць гэты спорт ва ўмовах пустэльні. У краіне ўжо пабудавана некалькі хакейных палацаў, а ўраду загадана стварыць уласную праграму па разьвіцьці гэтай гульні на прафэсійным узроўні. Прычым, не без удзелу фінскіх адмыслоўцаў. Не выключаецца, што неўзабаве фінскія гульцы ды трэнэры скарыстаюцца падобнай прапановай. Бо ўсе дыктатары ў гэтых мэтах выкарыстоўваюць вельмі прывабны інструмэнтар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG