Надвор’е
У Беларусі чакаецца пахмурнае надвор’е, дажджы, тэмпэратура — да плюс 16 градусаў
У гэты дзень у Беларусі і сьвеце
У судзе Партызанскага раёну (вул. Сямашкі, 33) адбудзецца судовае разьбіральніцтва паводле пазову партыі БХД да адміністрацыі Палаца культуры Менскага трактарнага заводу.
У Гаазе, Нідэрлянды, адбудзецца акцыя салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі, з сем'ямі гвалтоўна зьніклых і пакараных беларусаў. Акцыя пройдзе з 13:00 да 14:00 па мясцовым часе ля будынку беларускай амбасады ў Каралеўстве Нідэрлянды па адрасе: Anna Paulownastraat, 34.
У Варшаве пачнецца двухдзённы сэмінар «Прыватызацыя і прыватнае прадпрымальніцтва» — у рамках новай ініцыятывы Эўрапейскага Зьвязу для Беларусi «Эўрапейскі дыялёг зь беларускім грамадзтвам для мадэрнізацыі». Гэта першы з сэрыі сэмінараў экспэртаў, які праводзіцца для падтрымкі гэтай новай ініцыятывы. Чарговыя сустрэчы адбудуцца ў іншых краінах-сябрах ЭЗ.
Не прапусьціце
У эфіры Свабоды — Праскі акцэнт. Уладзімер Пуцін назваў Эўразійскі саюз у ліку галоўных прыярытэтаў свайго наступнага прэзыдэнцкага тэрміну. Наколькі сур’ёзна Крэмль і асабіста Пуцін ставіцца на ідэі інтэграцыі на постсавецкай прасторы? Як шмат гатовая Масква плаціць за гэта Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Праскі Акцэнт адказваюць: З Масквы — дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш, зь Менску — намесьнік кіраўніка кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў
«Зона Свабоды» — штотыднёвая аналітычная перадача на незалежным тэлеканале Белсат. Тэма адмысловага выпуску, які вядзе Аляксандар Лукашук — Лёс і шляхі беларускай літаратуры. У перадачы таксама ўдзельнічаюць пісьменьнік Уладзімер Арлоў і літаратурны крытык і эсэіст Сяргей Дубавец.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
* * *
Гэты дзень у гісторыі
1983: Студэнты-беларусы ў Варшаве ў межах Згуртаваньня польскіх студэнтаў (ZSP) стварылі Раду культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасьці.
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Кубаю
У гэты дзень нарадзіліся:
1864 — Аляксандар Слупскі, беларускі і расейскі гісторык і архэоляг
1891: Язэп Варонка, беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР, быў старшынём і міністрам замежных спраў Народнага сакратарыяту БНР
1927: Бэнэдыкт XVI, папа рымскі
1935: Анатоль Клышка, беларускі пісьменьнік. Пераклаў на беларускую мову Новы запавет
1971 — Натальля Зьверава, самая пасьпяховая беларуская тэнісістка часоў СССР
У гэты дзень памерлі:
1113 — Сьвятаполк ІІ Тураўскі, князь з роду Рурыкавічаў, заснавальнік роду Сьвятаполчычаў, што ўладарыў у Тураве ў канцы ХІ стагодзьдзя
1940: Адам Багдановіч, беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнаўца, бацька М. Багдановіча
Цытата на памяць:
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор — мова.
Алесь Разанаў
Год таму на сайце Свабоды
Лябедзька: На рыторыку Лукашэнкі ўплывае эканамічная сытуацыя
Севярынец выкладае Біблію сукамэрнікам
Янукевіч: абсалютна беспадстаўна ўвязваюць падзеі тэракту з вобразам апазыцыі