Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць мітаў пра «Тытанік»


15 красавіка спаўняецца 100 гадоў зь дня гібелі круізнага лайнэра Тытанік. Апошнія хвіліны «Тытаніка»: колькі з таго, што мы ведаем пра іх — праўда, а колькі — міты, навязаныя кінэматографам?

Фантазіі кінэматаграфістаў многімі сталі ўспрымацца як факты.

«Непатапляльны»

У «Тытаніку» Кэмэрана маці глядзіць на карабель у Саўтгэмптане і зазначае: «Дык вось яно, гэтае судна, якое называюць непатапляльным!»

Але гэта, мабыць, найбуйнейшы міт аб «Тытаніку», кажа Рычард Гоўэлс з Каралеўскага Каледжу ў Лёндане. «Гэта няпраўда, што нехта думаў так. Гэта міт, які ня мог ня ўзьнікнуць, бо ён робіць цікавейшай гісторыю. Калі чалавек у сваёй ганарыстасьці будуе непатапляльны карабель, як Прамэтэй крадзе агонь у багоў — лягічна было б дапусьціць, што Бог настолькі раззлуецца на такую пыху, што патопіць карабель у ягоным першым жа плаваньні.»

Кампанія White Star Line, якая валодала «Тытанікам», ніколі не рабіла заяваў, што ён непатапляльны, пра гэта загаварылі ўжо пасьля катастрофы, адзначае Гоўэлс.

Відэаздымкаў карабля захавалася вельмі няшмат. Гэта здарылася з-за таго, што да катастрофы «Тытанік» не ўяўляў асаблівай цікавасьці. Уся слава дасталася аналягічнаму лайнэру «Алімпік», які зрабіў першы рэйс з Саўтгэмптана ў Нью-Ёрк у 1911 годзе. «Алімпікам» камандаваў той жа капітан, і ён прайшоў па тым жа маршруце. У рэшце рэшт, на «Алімпіку» было нават роўна столькі ж выратавальных шлюпак, як і на «Тытаніку».

Для ілюстрацыі падзей вакол «Тытаніка» у блёках навінаў выкарыстоўвалі здымкі «Алімпіка».

Апошняя кампазыцыя аркестра

Адна з найбольш яркіх сцэн, выкарыстаная ў многіх фільмах пра «Тытанік», паказвае аркестар, які працягвае выконваць музыку, калі карабель тоне.

Мяркуецца, што музыкі гралі, каб маральна падтрымаць пасажыраў, а апошнім творам, які яны выканалі стаў нібыта царкоўны гімн «Гасподзь бліжэй да цябе». Ніхто з музыкаў у катастрофе ня выжыў, але зь іх пасля зрабілі гэрояў.

Куратар архіву Брытанскага інстытуту кіно Сайман Макалум лічыць, што відавочцы чулі, як аркестр граў на палубе, але з нагоды апошняй кампазіцыі ўзнікаюць рознагалосьсі. Некаторыя сьцьвярджаюць, што аркестар граў рэгтайм і папулярную музыку.

Гібель капітана Сьміта

Няшмат вядома пра апошнія гадзіны капітана Сміта, але яго памятаюць, як героя, нягледзячы на тое, што ён не прарэагаваў на папярэджаньні аб айсбэргу і ня зьнізіў хуткасьць карабля.

Некаторыя гісторыкі ня згодныя з геройскім партрэтам капітана, прадстаўленым у фільмах: «Капітан Сміт нясе адказнасьць за ўсе праколы ў арганізацыі працы на борце лайнэра. Вінаваціць каго-небудзь яшчэ ў гэтым нельга».

У прыватнасьці, капітан Сміт не аддаў загад «пакінуць карабель», з-за чаго шматлікія пасажыры не разумелі, што «Тытанік» патанае. Не было выразнага пляну эвакуацыі, не было звароту да людзей, ня быў адпрацаваны спуск выратавальных шлюпак на ваду.

Куратар карабельнай гісторыі нацыянальнага марскога музэю ў Грынвічы Джон Грэйвз лічыць, што капітан, магчыма, атрымаў псыхалягічную траўму: «Ён пераблытаў дызайн «Тытаніка» з «Алімпікам». Ён, у прыватнасьці, аддаў распараджэньне пачаць спуск шлюпак з палубы, якой не было на «Тытаніку», але якая была на «Алімпіку», — кажа Грэйвз.

Бізнэсовец-злачынца

Амаль усе сюжэты пра лайнэры паказваюць Бруса Ісмэя — прэзыдэнта кампаніі, які пабудаваў «Тытанік», баязьліўцам, які прымусіў капітана не зьмяншаць хуткасьць лайнэра, а затым выратаваў ўласную скуру, скочыўшы ў першую шлюпку.

Фрэнсіс Уілсан — аўтар кнігі «Як перажыць „Тытанік“: падзеньне Бруса Ісмэя» — спачувае Ісмэю і разглядае яго, як простага чалавека, які патрапіў у цяжкае становішча:

«Ён быў зусім не гатовы эмацыйна да тых падзей, якія яму давялося перажыць. Ён быў у замяшаньні, і яго паводзіны прыводзілі іншых у замяшаньне з-за становішча Ісмэя на караблі, — разважае Ўілсан. — Быў ён простым пасажырам, як ён сам сьцьвярджаў, ці ён быў „супэр-капітанам“, як выказала здагадку расьсьледаваньне? Людзі на караблі паводзяць сябе ў адпаведнасьці са сваім рангам, а Ісмэй ня меў уяўленьня, які ў яго ранг».

Пасажыры трэцяй клясы

Адна з самых моцных сцэн у фільме Кэмэрана паказвае, што пасажыраў трэцяй клясы не выпускалі вонкі, каб яны маглі дабрацца да выратавальных шлюпак. Рычард Гоўэлс кажа, што дакумэнтальных сьведчаньняў гэтаму няма.Пяць мітаў пра «Тытанік»

Апошнія хвіліны «Тытаніка»: колькі з таго, што мы ведаем пра іх — праўда, а колькі — міты, навязаныя кінэматографам? Фантазіі кінэматаграфістаў многімі сталі ўспрымацца як факты.






На «Тытаніку» былі і пасажыры зь Беларусі. Роўна сто гадоў таму, 10 красавіка 1912 году, у Саўтгэмптане 24-гадовая Жэня Дробкіна з Магілёву ўвайшла ў каюту трэцяй клясы самага вялікага у той момант акіянскага трансатлянтычнага ляйнэра…
XS
SM
MD
LG