Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі — ня толькі літаратар і праваабаронца


Наталля Пінчук, жонка Бяляцкага, распавядае пра захапленне Алеся гісторыяй і археалогіяй, а таксама пра археалагічныя знаходкі, зробленыя Алесем Бяляцкім на панадворку ў Ракаве.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у няплаце падаткаў.

Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Відэасюжэт карыстальніцы youtube kytakyta1 зьмешчаны на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна 96».

XS
SM
MD
LG