Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашкевіч едзе ў Смалявіцкі РАУС


Міхаіл Пашкевіч
Міхаіл Пашкевіч

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Міхаіл Пашкевіч а 14-й гадзіне павінен зьявіцца ў міліцыю Смалявіцкага раёну. Тут яго будуць распытваць пра ўдзел у акцыях, якія праводзяць праціўнікі будаўніцтва кітайскага індустрыяльнага парку.

«Я ня думаю, што сёньня справа дойдзе да суду. У мяне на руках позва, згодна зь якой я мушу зьявіцца ў РАУС. Канкрэтная тэма размовы — мой удзел у сходзе дачнікаў 10 сакавіка. Учора мяне не пасьпелі толкам распытаць. Але з таго, як распытвалі дачнікаў, то гаварылі пра тое, што за сустрэча адбывалася, хто арганізоўваў, хто распаўсюджваў улёткі, хто зьбіраў подпісы і г.д. Карацей, задача — высьветліць асноўных дзеячаў», — сказаў Пашкевіч «Свабодзе».

Міхаіл Пашкевіч, Андрэй Дзьмітрыеў, Васіль Казлоўскі і Юры Ганчар былі затрыманыя 12 красавіка падчас сустрэчы кіраўнікоў дачных таварыстваў з адміністрацыяй Смалявіцкага раёну.

10 сакавіка дачнікі й жыхары некаторых вёсак Смалявіцкага раёну правялі сход супраць будаўніцтва на іх тэрыторыі беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку.

Больш як 300 чалавек аднагалосна прынялі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем адмяніць плянаваную будоўлю. Акрамя таго, быў створаны саюз дачнікаў і вяскоўцаў «Свая сотка», які будзе арганізоўваць юрыдычную абарону маёмасных і грамадзянскіх правоў мясцовага насельніцтва.

Юрыдычную і інфармацыйную падтрымку жыхарам і дачнікам раёну забясьпечвае грамадзянская кампанія «Гавары праўду».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG