Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэканомікі: лібэралізацыя цэнаў не раней за 2013-ты


Міністарэканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што ў 2012 годзе ня варта чакаць аслабленьня дзяржрэгуляваньня цэнаў.

«Сёлета — не», — заявіў Снапкоў, камэнтуючы магчымасьць лібэралізацыі цэнаўтварэньня.

Кантроль дзяржавы над цэнаўтварэньнем быў істотна ўзмоцнены ў канцы крызіснага 2011 году, нагадвае Інтэрфакс.

Лібэралізацыю цэнаўтварэньня плянуецца правесьці ў 2013 годзе. «Але 2013 і 2014 гады — хутчэй за ўсё, 2013 год — безумоўна будзе спалучаны з тым, што мы вернемся да гэтай тэмы як з пункту гледжаньня эканамічнай неабходнасьці, так і з пункту гледжаньня тых абавязаньняў, якія ў нас ёсьць у рамках падпісаных абавязаньняў па фармаваньні Адзінай эканамічнай прасторы», — заявіў Снапкоў.

Снапкоў канстатаваў, што «ў 2011 годзе па рэгуляваньні таварных групаў мы фактычна вярнуліся на ўзровень 2010 году. Натуральна, мы трошкі зьмянілі эканамічныя мэханізмы рэгуляваньня на больш прагрэсіўныя. У 2012 годзе гэта (жорсткае дзяржрэгуляваньне цэнаў. — Інтэрфакс) захаваецца», — падкрэсьліў міністар.
XS
SM
MD
LG