Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі пасланец спорту не сказаў нічога канкрэтнага


У Менску с 2-дзённым візытам знаходзіцца пасланьнік спорту ЗША Эвэн Лайсачак. На ягонай прэсавай канфэрэнцыі пабываў наш калега Ўладзімер Глод.

Глод: Пасланьнік спорту - гэта спэцыяльная праграма Дзярждэпартамэнту ЗША. У яе адбіраюць ня толькі спартовых пераможцаў (Эван - алімпійскі чэмпіён 2010 году ў фігурным катаньні), але і людзей, якія маюць сваю думку, зацікаўленых тым, што адбываецца па-за межамі спорту - у палітыцы, грамадзтве.

Эван сказаў, што ён вельмі шчасьлівы, што яму Гілары Клінтан асабіста запрапанавала стаць пасланьнікам спорту. Ён сказаў, што мэта пасланьніка вельмі простая, але разам з тым і складаная: палепшыць дачыненьні паміж Злучанымі Штатамі і той краінай, у якую пасланьнік спорту прыяжджае.

РС: У ЗША афіцыйна прыняты закон - Акт аб дэмакратыі ў Беларусі - у якім падтрымліваецца ідэя аб перанясеньні чэмпіянату сьвету зь Менску. Ці выказваў госьць сваю думку на гэты конт?

Глод: Гэта было адно зь першых пытаньняў, і журналісты нават пайшлі далей – у адно пытаньні ўклалі два: яго стаўленьне да магчымага пераносу чэмпіянату, а галоўнае – ці зьвязаныя паміж сабой палітыка і спорт.

Алімпійскі чэмпіён пачаў адказ менавіта з другой часткі пытаньня. «Я думаю, - сказаў ён, - што паміж палітыкай і спортам існуюць здаровыя дачыненьні. У сьвеце спорту адна ацэнка посьпеху. А палітыка ў ім ёсьць, і яна праяўляецца якраз у тым, што спорт справядлівы для ўсіх. І вось такія праграмы, як мая, вельмі добра зьвязваюць краіны. І гэта яшчэ раз падкрэсьлівае, што спорт і палітыка не разьядноўваюць, а аб'ядноўваюць людзей».

Што да чэмпіянату, ён сказаў: «Я не магу вырашаць гэтае пытаньне, але ўпэўнены, што якое рашэньне ні было б прынятае – пакінуць чэмпіянат у Беларусі або перанесьці яго – чэмпіянат пройдзе на вельмі высокім узроўні, дзе б ён ні праводзіўся».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG