Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі адбыліся першыя ўзброеныя сутыкненьні паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі пасьля ўступленьня ў сілу ў чацьвер пагадненьня аб спыненьні агню. Як паведамляе агенцтва FrancePresse, перастрэлкі з выкарыстаньнем кулямётаў успыхнулі ў раёне гораду Хірбэт аль-Джоза паблізу мяжы з Турцыяй.

У Радзе Бясьпекі ААН сёньня чакаецца галасаваньне па праекце рэзалюцыі, якая ўхваляе накіраваньне ў Сырыю групы з 20-30 няўзброеных назіральнікаў на пачатку наступнага тыдня. Місія ААН будзе назіраць за выкананьнем мірнага пляну, у прыватнасьці, захаваньня рэжыму спыненьня агню. Праект рэзалюцыі быў падрыхтаваны Злучанымі Штатамі.

Сырыйскія ўлады ўжо заявілі, што згодныя з прыбыцьцём назіральнікаў.
XS
SM
MD
LG