Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такое жыцьцё: На працу не бяруць, бо пэнсія неўзабаве


54-гадовы жыхар Магілёва Васіль Ліпскі ня можа знайсьці сабе сталае месца працы. Як ён кажа, усюды, куды яго накіроўвае гарадзкая служба занятасьці, яму адмаўляюць, бо ён ужо ў перадпэнсійным веку. Перабіваецца часовымі прыработкамі. Уладкавацца намагаўся праз суд, але Ленінскі суд Магілёва, а затым і абласны суд, ня выявілі парушэньняў заканадаўства з боку наймальнікаў.

Праваабаронцы лічаць, што сытуацыя, у якой апынуўся спадар Ліпскі, у цывілізаваных краінах завецца працоўнай дыскрымінацыяй. Беларускае заканадаўства не прадугледжвае адказнасьці за такога роду парушэньні.

Паводле праваабаронцаў, тры гады таму Канстытуцыйны суд разглядаў такое пытаньне й рэкамэндаваў судам зьвяртаць на тое ўвагу, але гэтая парада ігнаруецца.

Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Героі — звычайныя людзі ў розных сытуацыях, у судах, на канцэртах, сходах, у рэстаранах, цэрквах, музэях... Шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе, ад радзільнага дому да могілак.

Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы! Аўтары найлепшых дасланых у рэдакцыю відэа атрымаюць узнагароду. Наступныя вынікі конкурсу сярод чытачоў сайту — у канцы красавіка.

Даслаць сваё відэа (агульны хранамэтраж здымкаў не даўжэй за 3 хвіліны) альбо дамовіцца на іншы спосаб перадачы файлаў можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com

Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа мусіць быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.

Рэдакцыя пакідае за сабой права рэдагаваць атрыманыя ад чытачоў відэа.


Усе выпускі «Такога жыцьця» (студзень-красавік 2012)


Танцы на МАЗе


Пераход, які не працуе амаль 30 гадоў


Дарога ў Бабруйск і дарогі ў Бабруйску


Забаронены рок у менскіх пераходах


Відэа з калёніі (Лепшы дасланы ролік сакавіка)


Талака ля касьцёлу ў Магілёве


Жывёлы знаходзяць гаспадароў


Зьберагчы Котру


Рыцарскія бойкі


Корміш бяздомных? Атрымаеш праблемы!


Замест даху — цэляфан


Чыноўніца і беларуская мова


Штурханіна па таннае малако


Чарга ў кансулят Польшчы


Магілёў, які зьнікае


Нажом па слупе


Вернікі бароняцца ад дактыляскапіі


Марозны кайф па-гомельску


Таннае віно (Лепшы дасланы ролік лютага)


Навошта сьляпому бясплатны праезд?


Караткевіч у ролі Леніна


Луна і электарат


Беларуская мова ў войску


Звольнілі, бо ачольваў страйкам


Гарадзенскі верш Купалы


Інвалід і дэпутат


Віцебскі тачыльшчык

XS
SM
MD
LG