Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Манголіі арыштаваны былы прэзыдэнт


Намбарын Энхбаяр (справа), 2009

Намбарын Энхбаяр (справа), 2009

Намбарына Энхбаяра абвінавачваюць у карупцыі. Падрабязнасьці абвінавачваньня пакуль не абнародуюцца.

Энхбаяр займаў пасаду прэзыдэнта з 2005 па 2009 году. Ён узначальвае Мангольскую народна-рэвалюцыйную партыю, пераемніцу камуністычнай партыі Манголіі. Да абраньня прэзыдэнтам ён быў лідэрам апазыцыі, а ў 2004 годзе стаў сьпікерам парлямэнту.

Намбарын Энхбаяр па прафэсіі пісьменьнік і перакладчык. У 1980 годзе ён скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут.
XS
SM
MD
LG