Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: падалі заяўку на акцыю 1 траўня


Ігар Маслоўскі
Ігар Маслоўскі

Берасьцейская гарадзкая арганізацыя БСДП (Грамада) і гарадзкая арганізацыя партыі левых «Справядлівы сьвет» падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне дэманстрацыі 1 траўня.

Мэтай акцыі заяўнікі называюць «аб’яднаньне намаганьняў грамадзянаў у барацьбе за свае сацыяльна-эканамічныя правы (праблемы: зьніжэньне ўзроўню жыцьця насельніцтва Беларусі, сталы рост коштаў тавараў і паслугаў, дэвальвацыя беларускага рубля і страта ўкладаньняў)».

Адзін з арганізатараў Ігар Маслоўскі адмовіўся назваць месца і час акцыі. Маўляў, пра гэта арганізатары паведамяць дадаткова пасьля таго, як заяўку зацьвердзяць мясцовыя ўлады.

Сярод заяўнікаў акцыі, прадстаўнікі БСДП (Грамада) Ганна Канюс, Ігар Маслоўскі, Валянцін Лазарэнкаў і прадстаўніца партыі «Справядлівы сьвет» Людміла Дзенісенка.

Паводле заяўнікаў, плянаваная колькасьць удзельнікаў — 150 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG