Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка даказаў Расеі сваю адданасьць


Беларусь – адзіная краіна АДКБ, што падтрымала пазыцыю Расеі ў сырыйскім пытаньні пры галасаваньні ў ААН.

Пра гэта заявіў сёньня пастаянны прадстаўнік Расеі пры АДКБ Ігар Лякін-Фралоў. Заява прагучала на відэаканфэрэнцыі прадстаўнікоў краін Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), прымеркаванай да 20-й гадавіны падпісаньня дамовы і 10-й гадавіны ўтварэньня арганізацыі.

16 лютага 2012 году Беларусь была адной з 12 краін, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі Генэральнай асамблеі ААН з асуджэньнем гвалту ў Сырыі. Рэзалюцыя, аднак, усё роўна была прынятая пераважнай бальшынёй галасоў – яе падтрымалі 137 краін, 17 устрымаліся.

У часе сёньняшняй канфэрэнцыі генэральны сакратар АДКБ Нікалай Бардзюжа асудзіў эўрапейскія санкцыі супраць Беларусі, назваўшы іх спробай «суду Лінча» з боку Захаду.

Апрача Расеі і Беларусі ў АДКБ уваходзяць Армэнія, Казахстан, Кіргізстан, Узбэкістан і Таджыкістан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG