Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старыя знаёмцы і ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка абмяркоўваюць вясну, тое, дзе браць пазытыўны настрой і звальненьне Саўкі за паездку ў віленскі «Акропаліс».



Грышка:
Нешта, Саўка, цяжка мне,
Штосьці мне ня радасна.
Высакосны гэты год –
Назапасіў пастак нам.
Ды яшчэ Армагедон –
Кажуць, што падкраўся ён.
Кепска сплю, ня ем, ня п’ю,
Моцна пераймаюся.

Саўка:
Ты жывы яшчэ, Рыгор?
Дык жыві і радуйся.
І на нашу жызьнь сматры
Ў пазіціўным ракурсе.
Вот, замець, ужэ вясна
Павышает градусы.
А што скора канец сьвета,
Дык ано няпраўда ўсё.

Грышка:
Як па горадзе ідзеш –
Дык усё варожае.
Не ратуе ні каньяк,
Ні сітро з марожаным.
А навіны пачытаеш –
Дык і жыць ня хочацца.
Як тут быць і што рабіць?
Як не замарочыцца?

Саўка:
Бег трусцой, халодны душ,
Жырнага ня нада есьць, -
Я дык сабіраюсь жыць
Да глубокай старасьці.
Глаўнае – на ўсё сматрэць
Чэраз прызму радасьці.
І как гаварыў паэт,
Будзем лет да ста расьці!

Да! Ало! Вас слушаюць.
Как эта «уволім вас»?
Как «за то, што мы з жаной
Езьдзілі ў «Акропаліс»?
Грыша, я папаў в бяду!
Памагі, Грыгорый, мне!

Грышка:
Бег трусцой, халодны душ
І паменш калёрыяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG