Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У часе паездкі ў Гомельскую вобласьць Аляксандар Лукашэнка даручыў ураду наладзіць вытворчасьць і перапрацоўку мармуровага мяса.

«Мармуроваму мясу быць. Мы наладзім асобную перапрацоўку, разам знойдзем рынкі рэалізацыі і будзем прадаваць. Трэба сваіх людзей прывучаць да нармальнага мяса і лішкі рэалізоўваць у Маскву».

Мармуровае мяса, дзякуючы асаблівай тэхналёгіі вырошчваньня бычкоў, мае ўнікальныя смакавыя якасьці. Жывёлу гадуюць у асаблівых экалягічна чыстых умовах, выкарыстоўваючы адмысловы рэжым кармленьня, каб у канчатковым выніку атрымаць мяса з тонкімі прожылкамі тлушчу. Такое мяса каштуе вельмі дорага. У Японіі, дзе прыдумалі тэхналёгію мармуровага мяса, кіляграм яго можа каштаваць 500 даляраў.

Міхась Залескі

Міхась Залескі

«У Беларусі могуць вырабіць такое мяса, пытаньне ў тым, колькі гэта будзе каштаваць. Праблема ў сабекошце і якасьці прадукцыі. Трэба, каб у гэтым мясе не было ні антыбіётыкаў, ні рэшткаў пэстыцыдаў і гербіцыдаў, бялкова-вітамінных канцэнтратаў. Гэта кантралюецца тымі, хто купляе экалягічна чыстую прадукцыю. Гэта ня так проста, і зрабіць гэта ў нас атрымліваецца вельмі дорага. Сучасных тэхналёгіяў у нас няма», — перакананы Міхаіл Залескі, кандыдат эканамічных навук, спэцыяліст у галіне сельскай гаспадаркі.

Беларусаў хутчэй чакаюць абрэзкі, а не мармуровае мяса, кажа Міхаіл Залескі, бо нават звычайнае мяса, якое каштуе цяпер каля 150 тысяч рублёў за кіляграм, для большасьці беларусаў — раскоша.

«Бітва за ўраджай — гэта калі людзі будуць адбіраць падмерзлую бульбу ў сьвіней. Такое нас чакае ў пэрспэктыве з гэтай калгаснай гаспадаркай. Паводле Белстату, летась мы вывезьлі сьвініны на 80 мільёнаў даляраў, а ўвезьлі — на 100 мільёнаў. Сабекошт нашай сьвініны большы, чым дацкай, нарвэскай... Гэта абсалютна беспэрспэктыўны занятак, пры тым, што на 70 адсоткаў гэтага сабекошту сельская гаспадарка атрымлівае датацыі. Нашая сельская гаспадарка — гэта нешта пачварнае, пастаўленае з ног на галаву. Няма ў людзей ні зямлі, ні ўласнасьці... Гэта дзяржаўныя лятыфундыі, на якіх працуюць дзяржаўныя батракі. І вынікі мы маем адпаведныя».

«Купіў мяса на месяц, аддаў больш як паўпэнсіі»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG