Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Mенскае «Дынама» пакуль не пацярпела ад санкцыяў Эўразьвязу


Пра гэта заявіў старшыня беларускай фэдэрацыі футболу Сяргей Румас.

«Мы ня можам сёньня сказаць, што да менскага «Дынама» будуць прымяняцца нейкія санкцыі стасоўна эўракубкавых турніраў ці іншых спаборніцтваў. Мы кансультуемся з УЭФА па гэтым пытаньні, і, думаю, бліжэйшым часам УЭФА выкажацца і ўсё растлумачыць. У дадзены ж момант ніхто ня можа дакладна сказаць, якія менавіта прэтэнзіі да футбольнага клюбу і якія санкцыі дзейнічаюць у дачыненьні да яго. Пакуль трапляньне ў гэты чорны сьпіс кампаніяў ніяк не адбіваецца на «Дынама», — цытуе Румаса БелаПАН.

Футбольны клюб «Дынама» ўключаны ў сьпіс арганізацыяў, супраць якіх Эўразьвяз 23 сакавіка ўвёў эканамічныя санкцыі. Ён фігуруе сярод 18 кампаніяў, якія належаць бізнэсмэну Юрыю Чыжу, старшыні назіральнай рады «Дынама».
XS
SM
MD
LG