Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадаваць «Белавія» сэнсу няма


Беларусь разглядае пытаньне пра прыватызацыю Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія». Пра гэта паведаміў журналістам міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі Іван Шчэрба, піша БелТА. Шчэрба нагадаў, што «Белавія» ўключана ў пералік прадпрыемстваў, якія падлягаюць акцыянаваньню.

Тацяна Манёнак
Тацяна Манёнак
Аглядальніца газэты «Белорусы і рынок» Тацяна Манёнак ня бачыць у заяве Шчэрбы вялікай сэнсацыі і лічыць, што міністар транспарту найперш меў на ўвазе акцыянаваньне, што зусім не азначае хуткую прыватызацыю:

«Беларускія чыноўнікі часам блытаюць прыватызацыю і акцыянаваньне. Перш чым прыватызаваць, трэба правесьці акцыянаваньне. Бо нават урадавая „праграма прыватызацыі“ найперш прадугледжвае толькі акцыянаваньне. Нагадаю, 30 сакавіка прэзыдэнт правёў нараду па пытаньнях прыватызацыі, і там нават той сьпіс аб’ектаў, якія павінны былі прадавацца з аўкцыёнаў, быў завернуты назад. І цяпер узьнікла пэўная паўза з прыватызацыяй. Нават існуючыя пакеты нанава ўзгадняюцца з адміністрацыяй прэзыдэнта.

„Белавія“ апошнім часам вельмі няблага разьвівала транзытныя кірункі, здаецца, на 7 працэнтаў нарасьціла транзытныя перавозкі. Казаць пра тое, што яны нейкім чынам зьнізіла сваю патэнцыйную цану, не выпадае. Да прыватызацыі „Белавія“ яшчэ вельмі далёка».

Леанід Заіка
Леанід Заіка
Эканаміст Леанід Заіка адзначае, што Беларусі найперш трэба заняцца стварэньнем уласнага рынку авіяперавозак:

«У Беларусі вельмі кепска пастаўленая справа з паветранымі ўнутранымі перавозкамі. У нас няма ўнутраных авіяцыйных лініяў. Таму трэба ствараць цалкам нацыянальны ўнутраны рынак. Таму пытаньне ня ў продажы „Белавія“ — можна ўсё прадаць і пакінуць насельніцтва ў якасьці найманых работнікаў.

Другое. Трэба паглядзець, як функцыянуюць авіярынкі суседніх краінаў. Цяпер можна зь Вільні даляцець да Рыму да 20 эўра. І Беларусі трэба ствараць свае бюджэтныя кампаніі. Ня трэба спрачацца, які манапаліст лепшы — расейскі ці беларускі. Абодва горшыя.

Прадаваць „Белавія“ сэнсу няма. Трэба рэальна ствараць умовы для разьвіцьця ўнутранага рынку авіяперавозак і ажыцьцяўляць дэманапалізацыю».
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG