Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і сябрамі Савету Рэспублікі захоўваецца бясплатны праезд у грамадзкім транспарце.

Гэта норма захавалася ў прынятых сёньня Палатай прадстаўнікоў у другім чытаньні зьмяненьнях і дапаўненьнях да закону «Аб статусе членаў Нацыянальнага сходу Беларусі». Дэпутаты ўнесьлі папраўкі ў палажэньне аб сваіх памочніках.

Памочнікамі ня могуць быць грамадзяне, якія занятыя на дзяржаўнай службе, якія былі судзімыя і якія зьяўляюцца роднымі дэпутатаў. Гэтае палажэньне пачне дзейнічаць з 1 кастрычніка 2012 году, калі пачне працаваць новы дэпутацкі корпус.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG