Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Zмена» абвяшчае конкурс на «самага справядлівага» супрацоўніка судовай сыстэмы


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

У відэазвароце моладзевых актывістаў, які зьмешчаны на сайце кампаніі «Гавары праўду!», мяккая цацка-заяц запрашае «судзьдзяў, ілжэсьведак і сябраў БРСМ» дасылаць на адрас кампаніі свае фатаграфіі і хатнія адрасы. Наўзамен ім абяцана налічэньне балаў. Хто набярэ найбольш балаў, атрымае ад кампаніі каштоўныя прызы.

Адзін з кіраўнікоў «Zмены», вязень Плошчы Павал Вінаградаў, заявіў БелаПАН, што ён не асабліва спадзяецца на тое, што хтосьці возьме ўдзел у конкурсе.

«Магчыма, за іх прымуць удзел суседзі, якія ведаюць, чым займаюцца судзьдзі, якія выносяць палітычна матываваныя прысуды», — сказаў Вінаградаў.

Па словах моладзевага актывіста, сутнасьць конкурсу ў тым, каб «чарговым разам нагадаць судзьдзям і супрацоўнікам міліцыі, каму яны служаць і каму яны павінны служыць».

«Гэта напамін пра тое, што ніводзін несправядлівы прысуд у рэшце рэшт беспакараным не застанецца. Калі нават судзьдзі ня прымуць удзелу ў конкурсе, то спадзяюся, што яны прагледзяць наш ролік і, магчыма, задумаюцца над тым, што робяць», — растлумачыў Павал Вінаградаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG