Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пашырыць будаўніцтва для быдла


Лукашэнка патлумачыў, чаму ня будзе падвышаць заробкі. «Ёсьць прадукцыйнасьць працы, ёсьць рост продажаў — калі ласка, падымайце заработную плату. Няма гэтай прадукцыйнасьці працы — няма зарплаты», — заявіў Лукашэнка, наведваючы Гомельскую вобласьць.

«Інакш мы паўторым яшчэ раз гэты фінансава-эканамічны крызіс, які прайшоўся па нас зусім нядаўна», — папярэдзіў Лукашэнка.

Ён прызнаў: «Усё больш і больш працоўныя калектывы і людзі ўздымаюць пытаньне пра рост заробкаў», перадае БелаТА.

Акрамя гэтага, Лукашэнка заявіў, што зьнізіць дзяржаўную падтрымку вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, бо Беларусь брала на сябе такія забавязаньні перад АЭП.

Паводле Лукашэнкі, асноўныя сродкі ў бліжэйшыя гады неабходна накіраваць на будаўніцтва фэрмаў. «Здымайце сродкі зь іншых накірункаў, але памяшканьні для быдла трэба пабудаваць!» — сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG