Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая амбасада Малдовы ў Беларусі разьмесьціцца ў новым дыпляматычным раёне Менску, каля Камсамольскага возера, і зойме 0,29 гектара.

Малдаўскі бок ужо рыхтуе праектную дакумэнтацыю для будоўлі свайго новага дыпляматычнага прадстаўніцтва.

Цяпер амбасада Малдовы месьціцца на Беларускай вуліцы, дом 2.

Пра гэта паведаміў у Палаце прадстаўнікоў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Гур’янаў. Дэпутаты ратыфікавалі адпаведнае пагадненьне.

У новым пасольскім раёне Менску ўжо працуе амбасада Расеі, непадалёк будуецца дыпляматычнае прадстаўніцтва Ірану, тут таксама прапанавана будаваць новую амбасаду дыпляматам Польшчы.

XS
SM
MD
LG