Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Нягаціна аштрафавалі на 3 мільёны рублёў


Сяргей Нягацін

Сяргей Нягацін

Судзьдзя Ленінскага раёну Магілёва Аксана Ратнікава прызнала актывіста Партыі БНФ Сяргея Нягаціна вінаватым у парушэньні закону «Аб сродках масавай інфармацыі».

Нягаціна аштрафавалі на тры мільёны рублёў.

Грамадзкі актывіст распаўсюджваў газэту «Тут і цяпер», ня будучы распаўсюднікам гэтай газэты, што на думку судзьдзі, якая спасылалася на закон «Аб сродках масавай інфармацыі», парушае заканадаўства.

Супраць Нягаціна сьведчылі трое міліцыянтаў: Голубеў, Сафронаў, Давараў.

Сяргей Нягацін даводзіў на судзе, што газэта «Тут і цяпер» ня ёсьць афіцыйна зарэгістраванай. Таму ня трэба і афіцыйнага дазволу на распаўсюд.

79 асобнікаў газэты, канфіскаваныя 31 сакавіка ў Нягаціна, паводле пастановы суду будуць зьнішчаныя.
XS
SM
MD
LG