Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Снапкоў: беларускі заробак будзе на 20% менш, чым у суседзяў


Мікалай Снапкоў

Мікалай Снапкоў

«Ёсьць адзін надзейны спосаб скараціць адток кваліфікаваных кадраў зь Беларусі — падвысіць заробак у краіне», — заявіў журналістам у Палаце прадстаўнікоў міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.

Улады плянуюць, што ў 2015-м сярэдні заробак беларуса складзе 80% ад сярэдняга заробку ў краінах-суседзях.

«Мы будзем улічваць заробкі ва ўсіх суседніх краінах і выведзем сярэднюю лічбу», — удакладніў міністар.

Снапкоў таксама паведаміў, што дзяржава вядзе перамовы па прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці.

«Дакладнага сьпісу такіх аб’ектаў няма, але перамовы вядуцца. І гэта досыць тонкія рэчы, які маюць як эканамічныя, так і геапалітычныя плюсы і мінусы», — заявіў міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.
XS
SM
MD
LG