Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гадавіну — два фільмы пра тэракт


У першую гадавіну выбуху на станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая» на незалежным тэлеканале «Белсат» і на дзяржаўным БТ былі паказаныя фільмы пра гэтае здарэньне.

У белсатаўскім фільме ставіцца пад сумнеў афіцыйная вэрсія падзеяў, згодна зь якой тэракт нібыта ўчынілі двое жыхароў Віцебску — Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў. Некалькі тыдняў таму яны былі пасьпешліва расстраляныя.


У дакументальным фільме «Мэтро» на БТ дэманстраваліся раней невядомыя факты пра выбух. Перад пачаткам фільму было паведамлена, што ён зьмяшчае сцэны гвалту і жорсткасьці і не рэкамендаваны да прагляду дзецям і асобам са слабой і няўстойлівай псыхікай.

Сярод іншага, у фільме паведамляецца, што міліцыянт Віталь Рагачэўскі, які прапусціў Канавалава ў метро, асуджаны на 3 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG