Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая кіраўніца мадэльнага агенцтва «Зара» Ірына Караваева ў лісьце з калёніі, дзе яна адбывае 10-гадовы тэрмін, расказвае пра свой вопыт праходжаньня праз вар’ятню, куды яе зьмяшчалі ў часе сьледзтва.

«Я прайшла праз мясарубку ўсіх карных установаў Беларусі. На маёй памяці не было ніводнага зьняволенага, якога б столькі разоў вазілі ў дурдом, колькі мяне. Мяне катавалі аміназінам і галапэрыдолам,» — піша Караваева ў лісьце, які цытуе «Народная воля».

«Мяне прывязвалі да ложка, кармілі праз зонд. Плянамерна рабілі зь мяне прыдурка. У вар’ятнях мяне пільнавалі па пяць чалавек, узброеных спэцсродкамі. Няўжо сапраўды так і павінны пільнаваць псіхаў? А тое — што? Мне здаецца, што ўсё гэта рабілася мэтанакіравана, каб трымаць у страху маіх блізкіх сваякоў, каб яны нават і не спрабавалі пісаць скаргі, зьвяртацца да праваабаронцаў.»
XS
SM
MD
LG