Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астрахані слухаецца справа фальшаваньня выбараў


Галадоўка прыхільнікаў Алега Шэіна ў Астрахані
Галадоўка прыхільнікаў Алега Шэіна ў Астрахані

Сайт Радыё Свабода 12 красавіка вядзе жывую відэатрансьляцыю выступу апазыцыйнага кандыдата ў мэры Астрахані Алега Шэіна ў абласной думе, дзе ён мае намер давесьці факты фальсыфікацый на выбарах мэра, якія прайшлі ў Астрахані.

Сёньня былы кандыдат на пасаду мэра ад «Справядлівай Расеі» Алег Шэін абвясьціў аб змякчэньні умоў галадоўкі за адмену вынікаў выбараў, якая доўжыцца каля месяца. Удзельнікі акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, які галадаюць ад 16 сакавіка, зараз будуць піць сок.

Раней стала вядома, што кіраўнік ЦВК Расеі Ўладзімер Чураў пагадзіўся асабіста паглядзець відэазапісы з астраханскіх выбарчых участкаў, зробленыя ў дзень выбараў.

Запісы, якія могуць сведчыць аб парушэннях, перадаў Чураву лідэр "Справядлівай Расеі" Сяргей Міронаў, які прыбыў напярэдадні ў Астрахань.

Паводле афіцыйных выніках галасавання мэрам абраны прадстаўнік "Адзінай Расеі" Міхаіл Сталяроў.

---
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG