Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст ЗША падаў пазоў да карпарацыі Apple і выдаўцоў


Міністэрства юстыцыі ЗША падало судовы пазоў супраць карпарацыі Apple і шэрагу буйных кніжных выдавецтваў. Ім ставіцца ў віну картэльная змова з мэтай завышэньня коштаў на электронныя кнігі.

Як заявіў міністар юстыцыі Эрык Холдэр, улады ЗША і шэрагу штатаў, якія далучыліся да пазову, перакананыя, што ў выніку «змовы» спажыўцы пераплачваюць пры куплі электронных кніг, асабліва бэстсэлераў, а дзеяньні выдаўцоў і Apple перашкаджаюць нармальнай канкурэнцыі на рынку.

Падставай для пазову стала схема продажу электронных кніг, прапанаваная кампаніяй Apple, у адпаведнасьці зь якой канчатковую цану вызначае не прадавец, як у выпадку «папяровых» кніг, а выдавецтва, якое плаціць зь яе прадаўцу фіксаваны працэнт. Тым самым магчымасьці прадаваць папулярныя кнігі са зьніжкай аказваюцца істотна абмежаванымі.

Паведамляецца, што тры буйных выдавецтвы дамовіліся з уладамі аб пазасудовым урэгуляваньні спрэчкі, а выдавецтва Penguin і Macmillan, як і карпарацыя Apple, будуць адстойваць сваю правату ў судзе.
XS
SM
MD
LG