Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыйская апазыцыя ня верыць абяцаньням Дамаска


Сырыйская апазыцыя пакуль ня бачыць ніякіх прыкметаў таго, што ўлады Сырыі маюць намер прытрымлівацца ўмоваў замірэньня, прапанаваных міжнародным пасланцам Кофі Ананам, і спыніць агонь да 6 гадзін раніцы 12 красавіка.

У заяве апазыцыйнай Сырыйскай нацыянальнай рады адзначаецца, што ўвечары ў сераду ўрадавыя войскі працягвалі весьці баявыя дзеяньні супраць узброеных атрадаў апазыцыі з выкарыстаньнем цяжкой тэхнікі. Сьцьвярджаецца, што ў сутыкненьнях у сераду загінулі ня менш за 12 чалавек.

Улады Сырыі раней запэўнілі Кофі Анана, што маюць намер выконваць умовы замірэньня і спыняць агонь раніцай у чацьвер – аднак пакідаюць за сабой права адказваць на магчымыя ўзброеныя напады.

Прадстаўнік ЗША пры ААН Сьюзан Райс у сераду заявіла, што Злучаныя Штаты не давяраюць абяцаньням уладаў Сырыі, – бо да гэтага часу Дамаск парушаў дамоўленасьці.
XS
SM
MD
LG