Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Да канца году бэнзін будзе каштаваць даляр»


Belarus - BNR-90 Organizational Committee press conference, Mikhas Zaleski, 06Feb2008
Belarus - BNR-90 Organizational Committee press conference, Mikhas Zaleski, 06Feb2008

У ноч на 11 красавіка канцэрн «Белнафтахім» выставіў новыя цэны на нафтапрадукты, якія падаражэлі ў сярэднім на 5-6 працэнтаў. Як падвышэньне цэнаў на бэнзін можа паўплываць на інфляцыю? Колькі будзе каштаваць бэнзін да канца году? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.

— У паведамленьні Белнафтахіму пра чарговае падаражаньне асабліва адзначаецца, што новыя цэны на нафтапрадукты застаюцца ніжэйшымі за адпаведныя цэны ў Расеі на 15-20 працэнтаў. Аднак сярэдні заробак у Расеі каля 700 даляраў, а ў Беларусі — каля 300, так што ў Расеі грамадзяне на свае даходы ў сярэднім могуць купіць у два разы больш бэнзіну.

— Вы вельмі слушна ставіце пытаньне. Ёсьць парытэт пакупніцкай здольнасьці. Ня важна, як выглядае заробак у параўнаньні з іншымі краінамі, важна, колькі тавараў можна купіць на гэты заробак. Паводле колькасьці аўтамабіляў на душу насельніцтва Беларусь адстае на постсавецкай прасторы толькі ад Масквы. Не ад Расеі, а менавіта ад Масквы. Таму павышэньне цэнаў на бэнзін закранае інтарэсы двух трацінаў насельніцтва.

І тут праглядаюцца дзьве рэчы. Грошай няма, і іх ураду трэба аднекуль узяць. Звонку не даюць, гэта выразна сказаў Мясьніковіч. Трэба інвэстараў перахопліваць, кажа прэм’ер. А пакуль не перахапілі, то можна ўзяць у свайго насельніцтва, праз цэны на бэнзін, малочныя прадукты і гэтак далей.

— Падвышэньне цэнаў на нафтапрадукты заўсёды ўплывае на агульны рост інфляцыі. Ці ўдасца ўладам захаваць інфляцыю на заплянаваным узроўні, калі цэны на бэнзін ад пачатку году вырасьлі ўжо на 10 працэнтаў?
На 10 працэнтаў росту цэнаў на паліва прыпадае адзін працэнт агульнага росту цэнаў.

— Інфляцыя можа спыніцца разам са спыненьнем пакупной здольнасьці насельніцтва. Калі браць чысты рынак, то цэны ўжо ня будуць расьці, бо ў людзей ня будзе грошай нічога купляць. Але ў нас такога ня будзе — грошай на заробкі падкінуць, і інфляцыя будзе далей раскручвацца. Што да паліва, то тут ёсьць дакладная заканамернасьць — на 10 працэнтаў росту цэнаў на паліва прыпадае адзін працэнт агульнага росту цэнаў.

— Колькі будзе каштаваць 92-гі бэнзін да канца году?

— Я думаю, мэта ўладаў — каб бэнзін каштаваў даляр. Колькі будзе даляр, столькі будзе і цана на бэнзін. Таму 5-6 разоў давядзецца яго падымаць.

— То бок — каля 9 тысячаў да канца году?

— Ну так. Бо «вада дзірачку знойдзе», а бэнзін тым болей. У нас 900 кілямэтраў адкрытай мяжы з Расеяй, і паўсюль вакол мяжы жывуць людзі Дык чаму б ім не купіць бэнзінчыку таннага?
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG