Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдакцыя газэты «Наша ніва» атрымала копію ліста за подпісам генэральнага дырэктара «Амкадора» Валерыя Кандратчыка, накіраванага 9 красавіка 2012 году міністру інфармацыі Беларусі Алегу Праляскоўскаму. У ім амкадоравец «пераканаўча просіць» вынесьці газэце папярэджаньне за распаўсюд няпэўнай інфармацыі і прыняць «іншыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам».

Кандратчык абураецца артыкулам «Мільянэр са скальпэлем», які быў надрукаваны ў «Нашай ніве». Артыкул прысьвячаўся старшыні рады дырэктараў «Амкадора», сэнатару Аляксандру Шакуціну.

Аўтар ліста выказвае на трох старонках ажно 7 прэтэнзіяў да рэдакцыі газэты.

Паводле рэдакцыі «Нашай нівы», «гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю» прадпрыемства будзе псаваць не памылка друку ў назьве заводу «Унімод» і нават не пераблытаны здымак Шакуціна:

«Перакананыя, што эўрапейскія інвэстары і пакупнікі перадусім зьвернуць увагу на ўдзел „Амкадора“ ў ціску на незалежную прэсу Беларусі, — адзначае „Наша ніва“. — Абсурдна і падазрона, калі той бізнэс, на словах дэкляруючы сваю празрыстасьць, пачынае чапляцца да публікацыяў пра яго. Мы ўспрымаем гэты „наезд“ як чарговую палітычную справу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG