Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве будуць судзіць актывіста БНФ за газэты


Сяргей Нягацін

Сяргей Нягацін

У Магілёве актывіста партыі БНФ Сяргея Нягаціна прывезьлі ў Ленінскі раённы суд.

Разгляд адміністрацыйнай справы супраць актывіста Партыі БНФ Сяргея Нягаціна адкладзены на 12 красавіка. Як паведаміў актывіст, судзьдзя Ленінскага суду Магілёва Аксана Ратніка задаволіла яго хадайніцтва аб абароне — каб на працэсе быў адвакат ці грамадзкі прадстаўнік.

31 сакавіка Сяргея Нягаціна затрымалі міліцыянты непадалёк ад рэчавага рынку «Віленскі». Пры ім было некалькі дзясяткаў газэт «Тут і цяпер». Актывіста завезьлі ў пастарунак. Склалі пратакол апытаньня, а газэты забралі на экспэртызу. Надвячоркам 11 красавіка выклікалі ў міліцыю:

Нягацін: «Выклікалі мяне, як сказалі, каб аддаць газэты, а там склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. Складаў яго старшы лейтэнант Бавараў. Потым завезьлі ў суд. Судзьдзя Ратнікава ўзялася разглядаць справу». Мне інкрымінуецца парушэньне чатырох артыкулаў закону „Аб сродках масавай інфармацыі“. А таксама вінавацяць у тым, што я парушыў артыкул 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу „Парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі“. Мне заявілі, што ў газэтах, якія ў мяне забралі, несапраўдныя выходныя дадзеныя — нібыта рэдактара такога няма і па адрасе, які пазначаны, такой газэты таксама няма. Мне пагражае штраф».

У суд Сяргея Нягаціна прывезьлі пасьля 18-й гадзіны. Праваабаронцу Барыса Бухеля ў будынак суду не прапусьціў дзяжурны міліцыянт. Ён заяўляе, што працоўны дзень скончыўся, таму праход забаронены.

У судзе Нягацін прабыў каля гадзіны.
XS
SM
MD
LG