Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахаваньне Арыны Вячоркі адбудзецца ў чацьвер


Разьвітаньне з грамадзкай і культурніцкай дзяячкай Арынай Вячоркай адбудзецца ў чацьвер 12 красавіка, паведамілі блізкія памерлай.

Адпяваньне і грамадзянская паніхіда пройдуць у Петрапаўлаўскай царкве (мэтро Няміга) з 12.30 да 14.00. Пахаваньне ў Міхaнавічах, з 18.00 да 19.00 – памінкі.

Арына Вячорка — беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка, ініцыятарка адраджэньня рыцарскага руху і старадаўняй музыкі Беларусі. Яна была сузаснавальніцай першага беларускага нефармальнага згуртаваньня новага часу «Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня» (1980–1985). Удзельніца руху за адраджэньне беларускае школы з 1983 году. Сузаснавальніца моладзевага адраджэнскага згуртаваньня «Талака» (1986–1988).

Яна памерла 9 красавіка ў Вільні; апошнія дні жыцьця правяла ў коме пасьля інсульту, які здарыўся ў аэрапорце Вільні 5 красавіка.

• Памерла Арына Вячорка

• Вянок памяці: Арына Вячорка

• Гісторыя аднаго цуду: Арына Вячорка

• Анкета Свабоды: Арына Вячорка
XS
SM
MD
LG