Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 траўня ў Менску — мітынг салідарнасьці


Аляксандар Бухвостаў
Аляксандар Бухвостаў

Прадстаўнікі партый левага накірунку Аляксандар Бухвостаў, Валеры Ўхналёў і Валеры Фралоў падалі ў Менскі гарвыканкам заяўку на правядзеньне мітынгу 1 траўня.

Адзін з заяўнікаў акцыі, старшыня аргкамітэту па стварэньні Беларускай партыі працоўных Аляксандар Бухвостаў, паведаміў, што мітынг пройдзе «пад знакам салідарнасьці».

Сярод лёзунгаў, якія плянуецца выкарыстаць на мерапрыемстве, будуць заклікі: «Спыніць падзеньне ўзроўню жыцьця», «Свабоду палітвязьням», «Справядлівыя выбары — справядлівая ўлада».

Заяўнікі просяць дазвол на правядзеньне мітынгу ў парку Дружбы народаў. Збор удзельнікаў заплянаваны на 11.30.

Бухвостаў адзначыў, што арганізатары вырашылі адмовіцца ад шэсьця, бо гэта патрабуе дадатковых выдаткаў.

Акрамя яго, заяўку таксама падпісалі намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валерый Ухналёў і прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валерый Фралоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG