Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразійскі саюз — пяты прыярытэт Пуціна


Сёньня прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін выступіў у Дзярждуме са справаздачай аб працы ўраду. Гэта апошняя яго справаздача на гэтай пасадзе, у траўні пасьля інаўгурацыі ён, як прэзыдэнт, прадставіць Думе кандыдатуру новага прэм’ера.

У сваім выступе ён сфармуляваў пяць прыярытэтаў свайго наступнага прэзыдэнцтва. Першыя 4 — гэта дэмаграфічнае пытаньне, разьвіцьцё ўсходніх тэрыторый, стварэньне працоўных месцаў і пабудова новай эканомікі.

Пяты прыярытэт, паводле Пуціна, гэта «ўмацаваньне пазыцый Расеі ў сьвеце, перш за ўсё праз новую інтэграцыю на эўразійскай прасторы». Ён адзначыў, што стварэньне мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы зьяўляецца найважнейшым геапалітычнай і інтэграцыйнай падзеяй на постсавецкай прасторы з часоў распаду СССР. Паводле яго, стварэньне мытнага саюзу, зьняцьце бар’ераў на межах ужо ў мінулым годзе дазволілі павялічыць узаемны таваразварот Расеі, Беларусі і Казахстану на 37%.

«З гэтага году мы працуем у больш шчыльным інтэграцыйным фармаце — у рамках Адзінай эканамічнай прасторы са свабодай перасоўваньня тавараў, капіталаў і працоўнай сілы», — сказаў кіраўнік расейскага ураду, адзначыўшы, што ў студзені-лютым сёлета ўзаемны таваразварот краін «тройкі» вырас яшчэ на 13%.

Пуцін нагадаў, што Беларусі, Казахстан і Расея перадалі найважнейшыя паўнамоцтвы ў сфэры макраэканомікі, мыта і тарыфаў, а таксама, тэхрэглямэнтаў наднацыянальнаму органу — Эўразійскай эканамічнай камісіі. «Па сутнасьці, гэта надае інтэграцыйным працэсам незваротны характар», — падкрэсьліў расейскі прэм’ер.

«Наш наступны крок — запуск з 2015 году праекту Эўразійскага эканамічнага саюзу», — заявіў ён. Пуцін разьлічвае, што «да Расеі, Беларусі і Казахстану далучацца і іншыя партнэры, зацікаўленыя ў больш прасунутым супрацоўніцтве».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG