Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gallup: Добра жывецца кожнаму пятаму беларусу


Амэрыканская дасьледная карпарацыя Gallup правяла летась дасьледаваньне ў 146 краінах сьвету, высьвятляючы, ці лічаць іх жыхары сваё жыцьцё росквітам. Прыкладна чвэрць апытаных адказалі станоўча. Аднак долі тых, хто ацаніў сваё жыцьцё, як росквіт, вар'явалася ад 74% у Даніі да 2% у Камбоджы.

Дасьледнікі падзялілі рэспандэнтаў на тых, хто "квітнее", "змагаецца" або "цярпіць" паводле таго, як яны самі ацанілі сваё цяперашняе і будучае жыцьцё ў балах ад 0 да 10.
У катэгорыю "росквіту" трапілі тыя, хто ацаніў сваё сёньняшняе жыцьцё на 7 балаў або вышэй, а праз 5 гадоў - на 8 або вышэй.

У 17 краінах паказьнік росквіту перавысіў 50%, сярод іх – Данія, якая апынулася на першым месцы, Канада, Галяндыя, Ізраіль, Швэцыя і ЗША.

Беларусь трапіла ў групу краін, дзе паказьнік росквіту ніжэйшы за 25%, у 2011 годзе 20% апытаных грамадзян Беларусі ацанілі сваё жыцьцё як росквіт.

Гэта не такі ўжо і нізкі паказьнік, што вынікае з табліцы.

Працэнт тых, хто ацаніў сваё жыцьцё як росквіт:

Краіна %
Польшча 23
Літва 23
Расея 22
Украіна 21
Беларусь 20
Румынія 18
Сэрбія 18
Латвія 16
Грэцыя 16
Вугоршчына 15
Партугалія 14
Грузія 11
Азербайджан 9
Армэнія 8






















Варта нагадаць, што апытаньне праводзілася ў год вострага эканамічнага крызісу ў Беларусі. Тым ня менш паводле паказьніку росквіту краіна толькі крыху саступіла суседзям - Польшчы, Літве, Расеі і Ўкраіне, але пераўзышла суседнюю Латвію і шэраг іншых краін Заходняй і Цэнтральнай Эўропы і СНД.

Трэба падкрэсьліць, што падчас дасьледаваньня вывучаліся суб'ектыўныя ацэнкі людзьмі свайго становішча, а не аб'ектыўныя паказьнікі стану нацыянальных эканомік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG