Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасада ЗША ў Менску паведаміла пра двухдзённы візыт у Беларусь Пасланьніка спорту, алімпійскага чэмпіёну 2010 года па фігурным катаньні Эвана Лайсачака.

Візыт ажыцьцяўляецца пры падтрымцы Бюро па адукацыі і культурных зносінах Дзярждэпартамэнту ЗША сумесна з Асацыяцыяй фігурнага катаньня ЗША і Беларускім Саюзам канькабежцаў.

11-12 красавіка Эван Лайсачак ў Менск-арэне правядзе майстар-клясы для юных фігурыстаў і ўдзельнікаў нацыянальнай зборнай, выступіць перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта фізычнай культуры і сустрэнецца са спартсмэнамі-інвалідамі.

12 красавіка ён правядзе прэсавую канфэрэнцыю для беларускіх СМІ.

Эван Лайсачак заваяваў залаты мэдаль на зімовых алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкувэры. Тады ж Алімпійскі камітэт ЗША назваў яго Спартсмэнам году. Тур у Менск — першы досьвед Эвана ў якасьці Пасланьніка спорту Дзярждэпартамэнта ЗША.

Спартыўная дыпляматыя зьяўляецца адным з элемэнтаў «разумнай моцы» — канцэпцыі дыпляматыі, якая, на думку дзяржсакратара Хілары Клінтан, уключае ўвесь спэктар дыпляматычных прыёмаў дзеля спрыяньня ўзаемаразуменьню паміж народамі.

Пасланьнікі спорту — гэта дзейныя і былыя прафэсійныя спартсмэны і трэнэры, што прадстаўляюць розныя віды спорту і падарожнічаюць па сьвеце, праводзячы майстар-клясы і камандныя мерапрыемствы, прыцягваючы моладзь да дыялёгу аб важнасьці адукацыі, здаровага ладу жыцьця і павагі да разнастайнасьці. З 2005 года каля 200 амэрыканскіх спартсмэнаў наведалі больш за 50 краін сьвету ў якасьці Пасланьнікаў спорту па праграме «Sports United».
XS
SM
MD
LG