Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супернікам Абамы стане Міт Ромні


Рык Санторум выйшаў з прэзыдэнцкай гонкі. Санторум лічыўся галоўным супернікам Міта Ромні ў барацьбе за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

Санторум выступіў перад сваімі прыхільнікамі ў штаце Пэнсыльванія. Ён ня стаў чакаць «праймэрыз» у гэтым штаце, якія павінны прайсьці праз два тыдні.

Рык Санторум – прадстаўнік кансэрватыўнага крыла рэспубліканцаў – перамог на першасных выбарах у некалькіх штатах, аднак яго шанцы апярэдзіць Міта Ромні ў барацьбе за намінацыю разглядаліся як вельмі невялікія. У астатніх двух супернікаў, якія застаюцца ў гонцы – Ньюта Гінгрыча і Рона Пола шанцаў практычна няма.

Пасьля выхаду Санторума з барацьбы ўжо бясспрэчна, што менавіта былы губэрнатар Масачусэтса Ромні стане супернікам Барака Абамы на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG