Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

У Віцебску і Гомелі – хмарна, на астатняй тэрыторыі краіны сонечна, у Менску тэмпэратура каля 0, на Ўсходзе і на Захадзе плюс 1 – плюс 4.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск, гадавіна выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». У выніку выбуху загінулі 15 чалавек, пацярпелі больш за 200. У 17.50 каля ўваходу на станцыю адкрыюць мэмарыяльны знак «Рака памяці», у гэты ж час у Храме Ўсіх Сьвятых (вул. Каліноўскага, 121) адбудзецца мітынг-рэквіем.

Менск, у сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3, 39) – адкрыцьцё выставы турэмных малюнкаў вядомага блогера Юрыя Навіцкага, а таксама працяг грамадзкіх слуханьняў «Катавальня – Акрэсьціна».

Менск, у офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі (вул. Харужай, 22, 1701) – першае пасяджэньне новага складу палітрады партыі, па выніках якога ў 14 гадзін пройдзе прэс-канфэрэнцыя Анатоля Лябедзькі і Льва Марголіна.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1927 – прынятая Канстытуцыя БССР.

1945 – вызваленьне амэрыканскімі войскамі вязьняў Бухэнвальду.

1995 – пачатак галадоўкі дэпутатаў апазыцыі ў ВС РБ.

2011 – выбух у менскім мэтрапалітэне.

У гэты дзень нарадзіліся:

1936 – Івонка Сурвіла, дзейная старшыня Рады БНР.

У гэты дзень памерлі:

1937 – Цішка Гартны, беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Магчыма, зашмат здрадаў адбылося ў жыцьці нашага народу. Магчыма, не ацанілі мы тое, што нам было дадзена: наш цудоўны прыгожы край, нашы здольнасьці, нашу культуру, у 1991 годзе – нашу незалежнасьць.
Івонка Сурвіла

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Ёсьць ахвяры

Крывавы выклік

Пасьля выбуху: Хто вінаваты?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG