Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нарвэгіі праведзена чарговае псыхіятрычнае абсьледаваньне Андэрса Брэйвіка, які раней прызнаўся ў забойстве 77 чалавек. Лекары вызначылі, што Брэйвік у псыхічным сэнсе разумова здатны і дзеяздольны і можа адказваць за свае ўчынкі. Гэта азначае, што ў выпадку прызнаньня яго вінаватым у масавым забойстве ён можа быць асуджаны да турэмнага зьняволеньня.

Цяперашнія высновы псыхіятраў супярэчаць раней зробленай экспэртызе, згодна з якой Брэйвік пакутуе на псыхічныя парушэньні і замест зьняволеньня мусіць быць накіраваны ў мэдычную ўстанову.

33-гадовы Брэйвік мае паўстаць перад судом 16 красавіка. Яму інкрымінуюць тэрарыстычныя дзеяньні - у сувязі са зьдзейсьненым летась 11 ліпеня выбухам і пазьнейшым забойствам. Сам Брэйвік прызнаўся ў нападах, але абвяргае абвінавачваньні ў тым, што зьдзейсьніў крымінальнае злачынства. Ён заяўляе, што напады былі неабходныя, паколькі, як ён лічыць, у Эўропе ідзе «грамадзянская вайна супраць ісламу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG