Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мікалая Ўласевіча на мяжы сканфіскавалі «Чарнобыльскія ўрокі»


Сяргей Уласевіч
Сяргей Уласевіч
Актывіста антыядзернай кампаніі з Астравецкага раёну Мікалая Ўласевіча спынілі на мяжы на падставе таго, што ён ехаў на ўласным аўтамабілі не на восьмыя суткі, як дазволена, а на сёмыя. Звычайна ў такіх выпадках памежнікі папросту заварочваюць людзей назад. Мікалая Ўласевіча ўзялі на асабісты кантроль, канфіскавалі асабістыя рэчы і толькі праз тры гадзіны ён змог вярнуцца.

Паводле Ўласевіча, у яго канфіскавалі дыктафон, кампакт-дыск «Назад у будучыню», дыск беларускіх бардаў, каля 80 стыкераў «Фукусіма» і адзін «Народжаныя ня поўзаць», навучальны дапаможнік «Чарнобыльскія ўрокі» і альтэрнатыўны даклад па ўзьдзеяньні будучай Астравецкай АЭС на навакольнае асяродзьдзе.

Са слоў Уласевіча, усе гэтыя рэчы канфіскавалі дзеля экспэртызы. Сам Уласевіч кажа, што ехаў у Літву на сустрэчу зь літоўскімі калегамі, якія таксама выступаюць супраць будоўлі атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG