Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах забаранілі падтрымліваць палітвязьняў


Рыгор Грык
Рыгор Грык

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў праводзіць пікет з мэтай «падтрымкі іншадумцаў і асуджаных за падзеі 19 сьнежня 2010 году». Заяву на пікет падаваў Рыгор Грык.

У лісьце старшыні гарвыканкаму Дзьмітрыя Касьцюкевіча напісана, што акцыя забароненая на падставе закону аб масавых мерапрыемствах. Канкрэтеныя прычыны не ўказаныя.

Рыгор Грык кажа, што хацеў падтрымаць палітвязьняў на Вялікдзень: «У мінулым годзе я замаўляў такі ж пікет у падтрымку палітзьняволеных і правёў яго. Ня ў гэтай краіне, канечне, таму што адмовілі. Я правёў той пікет у Кіеве. У Беларусі ж гэта немагчыма... У Кіеве я стаяў зь бел-чырвона-белым сьцягам і не разумею, чаму яго нельга зрабіць гістарычным у Беларусі? За гэта нават чалавека зьнішчаюць. Таму я хацеў падтрымаць усіх палітзьняволеных у Беларусі. Але Хрыстос уваскрос, і Беларусь уваскрэсьне!»

Рыгор Грык плянаваў пікетаваць у Старым парку Баранавічаў 15 красавіка. Актывіст заключыў дамовы на абслугоўваньне пікету з камунальнікамі, міліцыяй і мэдыкамі.

Гэта ўжо трэці пікет Грыка, забаронены ў гэтым годзе і пяты — які замаўлялі дэмакратычныя актывісты Баранавічаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG