Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прафсаюз заступіўся за рабочых «Граніту»


На І зьезьдзе Міжрэгіянальнага прафсаюзу працаўнікоў аўтамабільнай прамысловасьці Расеі, які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу, асудзілі ціск супраць суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах.

Дэлегаты зьезду прынялі адпаведную рэзалюцыю аб падтрымцы незалежнага прафсаюзу на «Граніце».

У дакумэнце дэлегаты зьезду заклікаюць Канфэдэрацыю працы Расеі, Міжнародную канфэдэрацыю працы «працягнуць ціск на аўтарытарны рэжым Беларусі з мэтай абароны базавых правоў чалавека на працоўным месцы і забясьпечыць абарону актывістаў і шараговых сябраў баявога прафсаюзу РУВП «Граніт».

Дэлегаты зьезду прафсаюзу працаўнікоў аўтапрамысловасьці заявілі, што з глыбокай трывогай і заклапочанасьцю назіраюць «за ашалелай кампаніяй, разгорнутай рэжымам Лукашэнкі супраць створанага ў канцы 2011 году незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве „Граніт“ і яго актывістаў у горадзе Мікашэвічы».

У рэзалюцыі канстатуецца, што «ўжо шмат гадоў беларускі рэжым вядзе лютую вайну супраць незалежнага прафсаюзнага руху. З-за гэтага Беларусь нароўні з М’янмай (дзе кіруе ваенная хунта) неаднойчы трапляла ў спэцпараграфы — чорныя сьпісы Міжнароднай арганізацыі працы. Некалькі гадоў таму Эўразьвяз і ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць краіны».

Пры канцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах (Берасьцейская вобласьць) напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Такім чынам яны выказалі пратэст супраць памеру заробкаў, пагардлівага стаўленьня з боку адміністрацыі і бязьдзеяньня афіцыйнага прафсаюзу.

Рабочыя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу пачалі адзначаць ціск з боку адміністрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG